Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Архив

У будучыню — з надзеяй

У будучыню — з надзеяй

Ужо не першы год на сцэне актавай залы наш каледж прымае маладых таленавітых артыстаў з міжнароднай сацыяльна-творчай праграмай “Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй”, арганізатарамі якой выступаюць БРСМ, Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Сёлета у Год малой радзімы праграма праходзіць пад дэвізам “Дарога жыцця – па родным сцежкам малой радзімы”.

Магістр мастацтваў Дзмітрый Шуканаў распачаў канцэрт песняй “Каб любіць Беларусь маю мілую”. Хвалюючым момантам для ўсіх стала з’яўленне на сцэне нашага земляка, ганаровага грамадзяніна Мінска, Мар’інай Горкі і Сальска, кавалера ордэна Дружбы народаў, ордэна “Знак Пашаны” і ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанага дзеяча культуры Беларусі і Польшчы, народнага артыста БССР і СССР, прафесара, доктара навук, акадэміка Ігара Міхайлавіча Лучанка. Ігар Міхайлавіч сумесна з кіраўніком праекта Копелевай Кацярынай Іванаўнай стаялі ў вытокаў гэтай праграмы на пачатку 1987 года. Цёплымі ўспамінамі і вядомымі песнямі падзяліўся Ігар Міхайлавіч са слухачамі. Затым канцэрт падзяліўся на два аддзяленні. У першым, як заўсёды, прынялі ўдзел таленавітыя навучэнцы і выкладчыкі нашага калледжа: Казючыц Аляксей, Зыль Усцін, Цімафееў Сяргей, Сарычаў Дзмітрый, ансамбль “Экспромт”. У другім сваімі сольнымі нумарамі парадавалі лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў, таленавітая моладзь РБКупрыянцава Настасся і Мядзведзеў Богдан. І асаблівы ўсплеск эмоцый выклікала выступленне непараўнальнага Генадзя Санько.

У фінале мерапрыемства артыстам ад імя ўсіх сабраўшыхся дырэктар калледжа Усцінчык Васіль Васільевіч выказаў словы падзякі. Да яго слоў далучылася ўся глядзельная зала. Дарэчы, гледачы на пряцягу ўсёй праграмы не шкадавалі далоняў для бясконцых авацый, гучна віталі і сваіх, і сталічных артыстаў.

80-годдзе Мінскай вобласці

80-годдзе Мінскай вобласці

15 студзеня 2018 года адзначаецца 80-годдзе з дня заснавання Мінскай вобласці. Гісторыя нашай навучальнай установы непарыўна звязана з гісторыяй Пухавіцкага раёна і Мінскай вобласці. Мы былі і застаёмся іх неад’емнай часткай. Пры чым часткай, пра якую вядома далёка за межамі нашай краіны.

У каледжы распрацаваны план мерапрыемстваў, прыўрочаных гэтай знамянальнай даце. Выкананне плана пачалося яшчэ ў канцы мінулага года. Мы мелі магчымасць палюбавацца на выставу творчых работ выкладчыкаў і працаўнікоў каледжа. На вучнёўскай канферэнцыі было прадстаўлена даследванне пра цікавыя факты з паходжання назваў населеных пунктаў Пухавіцкага раёна. Навучэнцы-наведвальнікі аб’яднанняў па цікавасцях “Старонкі гісторыі” і “Мінуўшчына” правялі выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Імя Якуба Коласа ў гісторыі УА МДАТК” і распрацавалі экскурсійны маршрут “Пасёлак Мар’іна – маёнтак Л.С.Макава – геаграфічны цэнтр Беларусі”.

8 студзеня навучэнцы групы 61э наведалі Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе прадстаўлена новая экспазіцыя па гісторыі Мінскай вобласці. Экспазіцыя змяшчае кнігі “Памяць” (раёны Мінскай вобласці); фотаздымкі знакамітых людзей Міншчыны, звесткі пра іх дзейнасць і дасягненні; помнікі, размешчаныя ў гарадах Мінскай вобласці і шмат іншай цікавай інфармацыі.

Не абмінулі і залу, прысвечаную жыццю і дзейнасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, біяграфія якога цесна звязана з гісторыяй Пухавіцкага раёна.

Экскурсія ў галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея на экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”

Экскурсія ў галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея на экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”

Вывучэнне беларускай літаратуры ў каледжы адбываецца на працягу трох семестраў, і для другакурснікаў ужо падыходзіць да завяршэння. У хуткім часе яны развітаюцца са школьнымі дысцыплінамі, аддадуцца вывучэнню дысцыплін па выбранай спецыяльнасці. Выкладчыкам агульнаадукацыйных дысцыплін заўсёды хочацца пабудаваць свае заняткі так, каб не пачуць крыўднае пытанне: “Нашто нам у каледжы мова, літаратура, гісторыя, хімія… Мы прыйшлі за прафесіяй, а школьныя навукі вывучылі ў школе!” Таму і стараюцца выкладчыкі не толькі на занятках, а і па-за іх межамі. Вялікую ўвагу адводзяць пазааўдыторнай і выхаваўчай дзейнасці. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. развітанне з вывучэннем літаратуры ў каледжы арганізавала ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея. Каб навучэнцы на ўсё жыццё запомнілі, што беларускае слова – неўміручае, а беларуская літаратура – бясконцая, на прыканцы вывучэння беларускай літаратуры навучэнцы груп другога курса наведалі экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”. З вуснаў дырэктара краязнаўчага музея Прановіча А.А. пачулі цікавы аповед пра тое, што звязвала класіка беларускай літаратуры, вядомага ва ўсім свеце, Якуба Коласа з Пухавіцкай зямлёй. У навучэнцаў яшчэ раз з’явілася магчымасць дакрануцца да багатай творчай спадчыны Якуба Коласа. У незвычайнай атмасферы яны зразумелі, што яшчэ шмат чаго засталося непрачытаным, паабяцалі не развітвацца з беларускай літаратурай у той момант, калі з’явяцца выніковыя адзнакі ў залікоўках.

Коласаўскімі сцежкамі Пухавіччыны

This gallery contains 4 photos.

Коласаўскімі сцежкамі Пухавіччыны

У кожнага народа ёсць паэты, веліч творчасці якіх узмацняецца ад пакаленя да пакалення. У нас – гэта Якуб Колас. Праз яго творчасць свет пазнаў жыццё беларускага народа. Мы ганарымся, што менавіта з Пухавіцкім краем цесна звязана біяграфія Народнага паэта Беларусі Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Пухаўшчына – маляўнічы, чароўны, загадкавы край – колькі цёплых і пранікнёных радкоў прысвяціў яму знакаміты паэт. Па вершах “Зімой у Балачанцы”, “Вусце”, “Загібелька”,”Над Свіслаччу”, “Падбярэжжа” можна вывучаць геаграфію Пухавіччыны. У вершаваных радках: “Вобразы мілыя роднага краю – смутак і радасць мая…” – мы пазнаём пухавіцкія мясціны.

На паэтычнае свята “Каласавіны”, якое прайшло ў раённым Доме культуры 17 лістапада,  трапілі навучэнцы групы 115м. Іх сустракалі малодшы сын Якуба Коласа – Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, беларускія паэты Алесь Камароўскі і Ганад Чарказян. З іх вуснаў госці пачулі шмат цёплых слоў пра Якуба Коласа, яго пісьменніцкі талент, высокія чалавечыя якасці. Таксама гучалі вершы, песні на словы выдатнага паэта.

Надоўга запомняцца нашым навучэнцам словы Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча: “У кожнай справе шмат сваіх сакрэтаў, але іх можна разгадаць, калі вучыцца і набіраць веды. А для гэтага трэба чытаць, бо менавіта кніга вучыць не рабіць у жыцці тых памылак, якія ўжо зрабілі літаратурныя героі. Каб дайсці да высокага патэнцыялу, чалавек павінен працаваць. Працаваць  у любой галіне: на вучобе, ведучы ўласную гаспадарку, у выбранай прафесіі”. Спадзяёмся, што гэтыя словы стануць добрым запаветам на ўсё жыццё нашых першакурснікаў.