Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Мероприятия цикловых комиссий

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

17 сакавіка 2021 года навучэнцы групы 121М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, кіраўніком народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. наведалі ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй “Прырода краю”, праслухалі цікавую экскурсію пра фауну нашага рэгіёна. Не менш захапляльным быў аповед дырэктара музея Прановіча А.А. пра “нараджэнне і бацьку Мар’інай Горкі”. Навучэнцы даведаліся цікавыя факты пра з’яўленне горада, розныя версіі паходжання яго назвы, малавядомыя біяграфічныя звесткі пра Льва Макава, раскрылі таямніцу тапанімічнай загадкі: цяпер яны ведаюць, чаму не супадаюць назвы раёна і яго адміністрацыйнага цэнтра.

З любоўю да мовы

У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. І сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая: родная, цудоўная, пяшчотная, мілая, мілагучная, светлая, цікавая, багатая, гучная, звонкая, спеўная, магутная, бессмяротная, блізкая, жывая, матчына, прыгожая  БЕЛАРУСКАЯ мова.

У каледжы прайшлі мерапрыемствы, прыўрочныя да Дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаюць 21 лютага. Загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла цікавыя  выхаваўчыя гадзіны для навучэнцаў першага і чацвёртага курсаў. Былі нагаданы звесткі пра з’яўленне свята, праведзены віктарыны і гульні, мэта якіх — абуджэнне павагі да роднага слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў, выхаванне павагі да ўсяго роднага, беларускага. Найбольш актыўнымі сталі навучэнцы груп 69А, 1МР, 66А. Навучэнцы групы 121М арганізавалі конкурс  выразнага чытання вершаў пра родную. Цікавасць навучэнцаў 63Э, 115М выклікалі інтэрактыўныя праекты, размешчаныя на інтэрнет-парталах movananova.by, zviazda.by, adukar.by.

Усе ўдзельнікі згадзіліся са словамі Анатоля Грачанікава:

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

 

Прэзентацыя зборніка вершаў Леаніда Дранько-Майсюка “Скарб”

10 лютага 2021 года ў сценах Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Леаніда Дранько-Майсюка “Скарб”.  Зборнік выдадзены выдавецкім домам “Звязда” ў студзені 2021 года. Яго аўтар – наш добры сябра — Леанід Дранько-Майсюк вырашыў раздзяліць радасць чарговага творчага поспеху з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа.

Скарб – не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова. Аб тым, што гэта так і што нязменна, сведчыць новая паэтычная кніга Леаніда Васільевіча. Менавіта гэтую ідэю даносіць  паэт сваім чытачам праз радкі вершаў, сабраных пад назвай “Скарб”.

Таксама былі ўзгаданы і папярэднія выданні аўтара: архіўна-дакументальныя аповесці Леаніда Дранько-Майсюка, багатыя на мастацкія асэнсаванні. Гэта кніга «…Усе бачылі нястачу віна…» пра ксяндза Адама Станкевіча, яго самаахвярную працу на карысць Беларусі, якая пабачыла свет у 2020 годзе. І кніга «…Натуральны, як лінія небасхілу…» пра маладыя гады беларускага паэта  Максіма Танка, яго складане жыццё ў Вільні, якая выйшла ў 2017 годзе.

Навучэнцы ахвотна прымалі ўдзел у інтэрактыўнай гутарцы з паэтам. На памяць яны набылі кнігі Леаніда Дранько-Майсюка, якія аўтар з задавальненнм аздобіў аўтографамі. Магчымасць набыць кнігі была прадстаўлена супрацоўнікамі кніжнай крамы “Акадэмкніга”.

Открытый воспитательный час «Интересные традиции белорусского народа»

17 декабря 2020 года куратор 117М группы Худицкий А.А. провел открытый воспитательный час на тему «Интересные традиции белорусского народа». Во время интерактивной беседы учащиеся и гости не просто вспомнили интересные традиции белорусов. Они рассказали, как проходят праздники в тех регионах, из которых они приехали в колледж. В год малой родины интересно не только открывать новые факты о главном, но и презентовать их перед своими одногруппниками – так определили значимость проведенного мероприятия учащиеся.

Открытое учебное занятие по дисциплине «Основы социально-гуманитарных наук»

03 декабря 2020 года преподаватель Сарачинская О.И. провела открытое учебное занятие с учащимися группы 34МС. Тема занятия «Философская антропология» и оригинальное педагогическое решение её усвоения вызвала интерес учащихся и присутствующих преподавателей. Во время учебного занятия учащиеся рассмотрели теории происхождения человека, познакомились с философскими представлениями о человеке, выявили и обосновали философские концепции смысла жизни человека. Удачно выбранные методы и средства обучения, а так же формы организации образовательной деятельности способствовали развитию аналитического мышления, формированию общих компетенций, умений и навыков, необходимых для подготовки квалифицированного специалиста. Кроме того, преподаватель продемонстрировала применение информационно- компьютерных технологий при проверке домашнего задания, изложении нового материала и при его закреплении. Коллег заинтересована технология интерактивного тестирования Plickers, которую Ольга Ильинична использовала для повышения эффективности передачи информации и улучшения ее восприятия учащимися. Преподаватели, присутствующие на открытом учебном занятии отметили высокий профессионализм коллеги.