Get Adobe Flash player
Эмблема колледжа

Оплачивай быстро!
logo-raschet-bg

Воспитательная работа

Безопасность – в каждый дом!

15 февраля в рамках республиканской акции «Безопасность – в каждый дом!» в зале заседаний колледжа состоялась встреча учащихся групп 109 м, 111м, 113м, 61э, 34уэ, 66а с инспектором ИНиП Пуховичского отдела РОЧС Чеканом Андреем Олеговичем, которая проводится с целью предупреждения пожаров и гибели людей от них в местах проживания. На этот раз встреча прошла в форме интеллектуальной игры «Брейн-ринг». Из присутствующих в зале ребят было сформировано 2 команды: «Мангуст» и «Домовёнок». Ребята с азартом включились в игру. Вопросы были интересные и достаточно сложные. Не на все у учащихся нашлись ответы. С маленьким отрывом победила команда « Мангуст». Всем участникам игры были вручены памятки по основам безопасности.

Читать далее

Слёзы і боль Афганістана

Слёзы і боль Афганістана

15 лютага – Дзень памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў. Гісторыя гэтай памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Жудасная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. За ўвесь перыяд ваеннага канфлікту на тэрыторыі Афганістана прайшло службу 620 тысяч вайскоўцаў, з іх загінула, па афіцыйных звестках, каля 15 тысяч і больш 50 тысяч атрымалі раненні рознай цяжкасці. Праз афганскае пекла прайшло каля 28 тысяч беларусаў, многія з іх атрымалі цяжкія раненні і вярнуліся дадому інвалідамі, а 711 беларусаў загінула. Не абмінула бяда і Пухавіцкі раён – 12 сваіх сыноў не дачакаліся бацькі дадому.
Памяць пра гэтых герояў ушаноўваецца і ў нашай установе адукацыі. Пры ўдзеле супрацоўнікаў ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” была аргнізавана сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў з воінам-інтэрнацыяналістам Юрыем Паўлавічам Шапавалавым. Успамінаючы трагічныя старонкі гісторыі, Юрый Паўлавіч не проста расказаў пра падзеі, удзельнікам якіх яму давялося стаць, а зрабіў акцэнт на тое, што падрастаючае пакаленне не павінна забываць пра тое, што такая страшная з’ява як вайна можа пачацца нечакана, таму трэба быць заўсёды падрыхтаваным стаць на абарону Айчыны. Для гэтага неабходна сябе выхоўваць і гартаваць: вельмі істотнае месца займае фізічнае развіццё, маральная стойкасць, дысцыпліна. Трэба імкнуцца быць здаровым, моцным і дужым, гэтаму добра садзейнічаюць заняткі спортам.
Дырэктар Пухавіцкага краязнаўчага музея Аляксандр Аляксандравіч Прановіч паімённа ўспомніў тых 12 воінаў-землякоў, чыё жыццё трагічна скончылася на чужой афганскай зямлі. Навучэнцам добра знаёма імя аднаго з іх – Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка. Вядомы і яго подзвіг: у адным з баёў 29 лютага 1980 года намеснік камандзіра сапёрнага ўзвода старшы сяржант Мікалай Чэпік быў паранены ў нагу і акружаны маджахедамі. Каб не патрапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, ад аскепкаў якой загінуў, знішчыўшы 32 маджахеды. Але прысутныя не ведалі, што Мікалай Чэпік быў першы з беларусаў, каму было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза за ўдзел у Афганскай вайне. Таксама было цікава дакрануцца да рэчаў Героя – гэта ваенны білет, запісная кніжка. Асаблівую цікавасць выклікалі сшытак па беларускай мове вучня 6-га класа Чэпіка Мікалая і пісьмо салдата бацькам – гэта ўнікальныя экспанаты музея, якія Аляксандр Аляксандравіч прынёс для дэманстрацыі навучэнцам.
Расказы гасцей уразілі навучэнцаў першага курса, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Штуршком да добрых спраў будзе служыць прыклад добрасумленна выкананага інтэрнацыянальнага абавязаку перад Радзімай. Разам прыйшлі да высновы, што такія раны час не лечыць. Афганская вайна пакінула свой вечны след у памяці многіх тысяч беларусаў. Тых, хто змагаўся за мір чужой краіны, і хто чакаў іх дома. І несумненна, што з кожным годам Дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў набывае ўсё большую важнасць і значнасць.
Госці нагадалі, што 15 лютага беларусы ўшаноўваюць памяць і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія праходзілі службу ў Карэі, Іспаніі, Анголе, на БлізкімЎсходзе і ў В’етнаме.

«Снежный снайпер»

В РЦОП по зимним видам спорта «Раубичи» под Минском стартовали областные соревнования среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортклуба. Более сотни спортсменов из 6 районов выясняли, кто из них самый быстрый и меткий. Порядка 4 тысяч зрителей поддерживали ребят на трибунах, в их числе и учащиеся нашего колледжа. Ребята с удовольствием наблюдали за развивающимися на склонах и огневых рубежах событиями.

Читать далее

Встреча с кандидатом в депутаты местного Совета

18 февраля 2018 года состоятся выборы в местные Советы депутатов Республики Беларусь двадцать восьмого созыва.

В преддверии выборов в местные Советы депутатов в зале заседаний колледжа состоялась встреча учащихся колледжа с кандидатом в депутаты Пуховичского районного Совета депутатов по Новосёлковскому избирательному округу №1 Олесиюк Галиной Михайловной. Галина Михайловна рассказала о себе, представила основные направления своей трудовой деятельности, поделилась своими планами на будущее.

Читать далее

На лыжню!

Зима — это время не только новогодних праздников, но и спорта. Все зимние виды спорта, несомненно, очень полезны для здоровья. Они укрепляют и оздоравливают, дают энергию и радость жизни. Для человека современной технической цивилизации, страдающего от малоподвижности, неправильного питания и стрессов, оздоровительный лыжный спорт приобрел большое значение. Бег на лыжах и лыжные прогулки признаются самым эффективным видом зимней аэробной тренировки, так как вовлекают в работу большинство мышц ног, рук и туловища.

Читать далее