Get Adobe Flash player
Эмблема колледжа

Поделиться

Оплачивай быстро!
logo-raschet-bg

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

5 снежня навучэнцы групы 67А наведалі музей Максіма Багдановіча ў Мінску. Для навучэнцаў была падрыхтавана не проста экскурсія, падчас якой наведвальнікі даведваюцца нешта новае і цікавае з жыцця паэта, а яшчэ і тэматычнае мерапрыемства “Напярэдадні свята”. Яно было арганізавана супрацоўнікамі музея па матывах апавядання Максіма Багдановіча “Перед Рождеством” (апавяданне напісана на рускай мове). Навучэнцы даведаліся, як адлюстраваны хрысціянскія традыцыі ў творчасці беларускага класіка, а таксама пра тое, як святкавалі Ражство ў сям’і Максіма Багдановіча. Вельмі зацікавілі першакурсінкаў і педагагічныя прыёмы-хітрыкі, якімі карыстаўся бацька, Адам Ягоравіч, выхоўваючы дзяцей.

Наведваючы музей напярэдадні свята, навучэнцы атрымалі цудоўную магчымасць апынуцца ў святочнай атмасферы сталіцы нашай краіны.