Get Adobe Flash player
Эмблема колледжа

Поделиться

Оплачивай быстро!
logo-raschet-bg

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

17 кастрычніка 2018 года навучэнцы групы 61Э наведалі музей Максіма Багдановіча ў Мінску. Падчас цікавай экскурсіі змаглі даведацца факты з біяграфіі Максіма Багдановіча і яго сям’і, пра якія не прачытаеш у падручніку,  паслухаць песні на словы знакамітага беларускага паэта. Напрыклад, усім вядома, што Максім Багданоівч – аўтар адзінага прыжыццёвага паэтычнага зборніка “Вянок”, а пасля наведвання экспазіцыі навучэнцы даведаліся, якія яшчэ зборнікі планаваў выдаць таленавіты паэт: “Маладзік” ці “Красавік” (паэт не вызначыўся ў назве), “Пярсцёнак”, “Шыпшына” і рускамоўны зборнік “Полынь-трава”. Музей Максіма Багдановіча насычаны не толькі цікавым мастацкім матэрыялам, але і разнастайнымі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі. Навучэнцы ацанілі чароўнае люстэрка, у якое глядзіш і бачышь сябе побач Максімам Багдановічам. Спадабаўся і праект “Дакраніся да паэзіі”, калі можна прачытаць вершы са зборніка “Вянок”, напісаныя почыркам аўтара. Праслушаўшы захапляльны расказ экскурсавода, навучэнцам захацелася яшчэ раз пагартаць зборнік, перачытаць вядомыя вершы.