Get Adobe Flash player
Эмблема колледжа

Поделиться

Оплачивай быстро!
logo-raschet-bg

Роздум пра нацыяльных герояў

Роздум пра нацыяльных герояў

9 кастрычніка адбылася сустрэча навучэнцаў першага курса з сучаснымі беларускімі паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком. Аўтары не першы раз прыязджаюць у каледж, і кожныя заняткі, праведзеныя з гэтымі сапраўднымі беларусамі, майстрамі паэтычнага слова, напоўнены глыбокім пачуццём павагі да мінулага, гонару за сучаснае. Не стала выключэннем і апошняя сустрэча. Леанід Дранько-Майсюк цікава распавядаў пра лёс Кастуся Каліноўскага, звярнуўшы ўвагу на творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя гэтаму герою. Добры настрой стварылі і цікавыя гісторыі з асабістага жыцця паэтаў, і вершы ў выкананні аўтараў. Эдуард Акулін праспяваў песні, якія з захапленнем падхапілі і ўдзельнікі сустрэчы. На памяць навучэнцы набылі апошні нумар часопіса “Верасень”. А гэта яшчэ раз сцвярджае тое, што такія сустрэчы лагодна падштурхоўваюць навучэнцаў да тых паліц, дзе знаходзіцца добрая літаратура.