Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Сцежкамі спаленых вёсак

У адпаведнасці з планам выхаваўчай і ідэалагічнай работы 13 верасня ў групе 115 “М” куратар групы, выкладчык гісторыі, Кушняроў В.А. правёў выхаваўчую гадзіну “Сцежкамі спаленых вёсак”.

Выхаваўчая гадзіна прыўрочана 75-годдзю са дня трагедыі ў вёсцы Беразянка Пухавіцкага раёна.

Архіўныя дакументы, змест якіх даведаліся навучэнцы, сведчаць: да вайны дамоў -19, да вайны людзей – 80, разбурана дамоў – 19, забіта людзей – 43. Гэта была лясная вёска, у яе часта наведваліся партызаны. Мясцовыя жыхары ім дапамагалі, хоць і разумелі, што будзе, калі пра гэта даведаюцца акупанты. А яны даведаліся… Раніцай 6 верасня 1943 года ў вёсцы з’явіліся карнікі і пачалі зганяць людзей у канюшню. Калі пераканаліся, што ў дамах нікога не засталося, падперлі дзверы канюшні і падпалілі. Так спынілася жыццё 43 чалавек.

Партызанка Яніна Крайнік напісала з гэтай сумнай нагоды вершаваную паэму “Голас з Беразянкі”, са зместам якой навучэнцы таксама пазнаёміліся падчас правядзення мерапрыемства. Былі ўзгаданы творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя гэтым жудасным падзеям: вершы Ул.Гайдука, С.Законнікава, апавяданне Я.Брыля “Memento mori”, дакументальная трагедыя А.Адамовіча, Я.Брыля, Ул.Калесніка “Я з вогненнай вёскі…”, кніга А.Зельскага “Хатынь. Трагедыя беларускіх вёсак”; прадэманстраваны фрагменты мастацкага фільма “Ідзі і глядзі”, знятага ў жанры ваеннай драмы па сцэнарыю беларускага празаіка Алеся Адамовіча. Гаворка ішла і пра іншыя вёскі Пухавіцкага раёна, якія напаткала падобная навала: Лужыца, Старынкі, Кабылічы.

Трэба адзначыць, што навучэнцы групы 115 “М” на чале з куратарам ўжо прымалі ўдзел у мерапрыемствах па ўшанаванню памяці спаленых вёсак. Яны – актыўныя ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “З памяццю ў сэрцы…” да 75-годдзя Хатынскай трагедыі, лепшыя навучэнцы групы былі ўзнагароджаны экрскурсіяй у Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, навучэнец Ігар Банадысеў паспяхова прыняў удзел у абласным этапе конкурса плакатаў “Званы Хатыні”. 18 верасня навучэнцы прымуць удзел у мітынгу памяці каля абесіску ў гонар ахвяр фашызму, устаноўленым на месцы былой вёскі Беразянка.

Усе мерапрыемствы накіраваныя на тое, каб падрастаючае пакаленне не проста ведала сумныя старонкі гісторыі, але і ніколі не забывала пра тых людзей, якія ва ўсенародным змаганні засталіся адданымі сваёй Радзіме, якіх фашысты змаглі толькі забіць, але не ператварыць у нявольнікаў.