Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Абласны конкурс на лепшую сувенірную работу

Абласны конкурс на лепшую сувенірную работу

Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на 2016/2017 год і з мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 28 лістапада па 30 снежня 2016 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкаў дысцыплін выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

На конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Высокі выканаўчы ўзровень, арыгінальнасць сюжэту прадэманстраваў i калектыў УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка”. На падставе рашэння журы і палажэння аб правядзенні абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу прызнаны пераможцамі ў наступных у намінацыях:

Кераміка і мелкая пластыка”

І месца

Муратава Марыя Уладзіміраўна

сувенірная работа “Анёл”

Дэкупаж”

ІІ месца

Паграбіцкая Галіна Уладзіміраўна

сувенірная работа “Бабулін збан”

 “Змешаная тэхніка”

ІІ месца

Канавалава Ала Аляксандраўна

сувенірная работа “Цудоўны сад”

Вiншуем пераможцаў i жадаем iм творчага натхнення!