Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Чыгрынаўскія чытанні

18 снежня ў каледжы адбыліся 22-я літаратурныя чытанні памяці Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” і дачка пісьменіка Алена Іванаўна.
Кіраўнік краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч расказаў пра вытокі гэтага мерапрыемства, чаму Чыгрынаўскія чытанні праходзяць на
Пухавіччыне.
Асобае месца ў расказе было прысвечана асобе пісьменніка: цікавыя факты біяграфіі, важныя старонкі розна баковай творчасці Івана Чыгрынава, яго значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і культуры.
Алена Іванаўна апавядала пра сям’ю: з якой паходзіў будучы пісьменнік, якую стварыў сам. Узгадала цікавыя моманты, якія вядомыя толькі блізкім людзям.
Навучэнцаў першага курса захапілі расказы гасцей, яны задавалі пытанні, каб адрыць для сябе яшчэ больш таямніц.