Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Дэкада роднай мовы 2019

Дэкада роднай мовы 2019

Выкладчыкі агульнаадукацыйных дысцыплін прынялі актыўны ўдзел у Дэкадзе роднай мовы, якая прайшла ў каледжы з 11 па 21 лістапада. Запланавалі, распрацавалі і правялі разнастайныя па формах і змесце мерапрыемствы.

На працягу дэкады выкладчыкі Бакуновіч В.М. і Худзіцкі А.А. правялі беларускамоўныя заняткі па хіміі і фізіцы ў групах 118М і 63Э. Выкладчык дысцыпліны “Асновы права” Сурма Т.В. штодзень праводзіла беларускамоўныя “хвіліны духоўнасці”. Выкладчык грамадазнаўства Сарачынская В.І. арганізавала ўдзел навучэнцаў першага курса ў оnline-віктарыне “Ці добра вы валодаеце беларускай мовай”.

Кіраўнік народнага музея Свірыдава А.В. распрацавала інтэрактыўную гульню “Сцежкамі малой радзімы” для наведвальнікаў музея гісторыі ўстановы адукацыі. У гульні прынялі ўдзел навучэнцы першага, чацвёртага курсаў, а таксама вучні Пухавіцкай сярэдняй школы і Мар’інагорскай гімназіі падчас прафарыентацыйных мерапрыемстваў.

Свірыдава А.В. арганізавала наведванне Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея навучэнцамі групы 63Э для  далучэння да высокага мастацтва ў дзень шанавання памяці вядомага беларускага кампазітара, нашага земляка, ганаровага члена педагагічнага калектыва УА МДАТК Ігара Лучанка “Я да вас прыеду…” Навучэнцы пазнаёміся з сябрам Ігара Лучанка – вядомым беларускім дырыжорам Міхаілам Снітко.

Па беларускай мове і літаратуры, матэматыцы, гісторыі выкладчыкамі Свірыдавай А.В., Канаш А.Д., Кушняровым В.А. праведзены пазааўдыторныя мерапрыемствы ў фармаце гульні “Што? Дзе? Калі?” для навучэнцаў груп 113М, 63Э, наведвальнікаў аб’яднання па цікавасцях “Мінуўшчына”.

Выхаваўчыя гадзіны на тэмы “Жыву ў Беларусі – тым ганаруся”, “Жамчужыны архітэктуры Беларусі”, “Спяваем па-беларуску” падрыхтавалі куратары груп 114М, 62Э, 66А Бараноўская В.В., Хлебавец Т.Г., Сарачынская В.І. Куратар Кушняроў В.А. правёў адкрытую інфармацыйную гадзіну “Стан беларускай мовы” для навучэнцаў групы 115М.

У мерапрыемствах Тыдня роднай мовы прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх курсаў, хоць вывучэнне беларускай мовы адбываецца толькі на першым. Бо ўсе мерапрыемствы аб’яднаны агульнымі мэтамі: пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці на ўзорах гісторыі малой і вялікай радзімы, далучэнне да гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Тыдзень роднай мовы прайшоў весела, займальна, і галоўнае – пазнавальна.  І выкладчыкі, якія падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы, і навучэнцы, якія адгукнуліся на прапановы паўдзельнічаць і праявіць веды, атрымалі вялікую асалоду ад плённай сумеснай дзейнасці.