Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У трэцюю нядзелю лістапада ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць родную зямлю, сваімі добрасумленнымі адносінамі да справы, бязмежнай адданасцю абагачае яе, робіць прыгажэйшай і багацейшай.

Упершыню святкаванне адбылося ў савецкія часы. У гэты дзень адзначалі выдатныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай прамысловасці і тым самым садзейнічалі падняццю стымула да працы. Гэта свята людзей, чыёй працай,  стараннасцю і майстэрствам забяспечваецца выкананне адной з  асноўных задач нашай дзяржавы –харчовая бяспека і дабрабыт грамадзян.

Дасягненні аграпрамысловага комплексу – гэта вынік штодзённай напружанай працы як простых работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслуговых арганізацый, фермераў, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі, работнікаў сацыяльнай і культурнай сферы ў вёсцы.

Наш каледж на працягу 141 года рыхтуе кадры для сельскагаспадарчай галіны. Нашы выпускнікі працуюць ва ўсіх гаспадарках раёна і далёка за яго межамі,таму мы маем самае непасрэднае дачыненне да гэтага свята.

Выкладчыкі і навучэнцы з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці 16 лістапада падрыхтавалі святочнае тэатралізаванае прадстаўленне “Кірмаш красак”. Са сцэны гучалі  сольныя выступленні таленавітых вакалістаў каледжа Казючыца А., Ціхановіч Т., Зыля У., групы “Экспромт”, Малакостава А.,  Дубянца І., танцавальнага калектыву. А вясёлыя жарты тэатральнага аб’яднання “Лесвіца” пад кіраўніцтвам Янковай К.А.  стваралі святочны настрой.

Мы віншуем усіх работнікаў сельскай гаспадаркі,

а таксама спецыялістаў перапрацоўчай прамысловасці, навучэнцаў, выкладчыкаў, рабочых  і служачых нашага каледжа. Шчыра жадаем выдатнага здароўя і шчасця, дабрабыту, новых багатых ураджаяў і належных прыростаў усім, хто свой жыццёвы шлях і лёс звязаў з высакароднай працай на зямлі, хто ў сельскай гаспадарцы знайшоў сэнс жыцця.  Хай вашы працоўныя будні, так неабходныя нашай краіне, стануць для вас ганаровым абавязкам.