Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

2 кастрычніка 2018 года навучэнцы 66А групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

З прапанаванага экспаніруемага матэрыялу найбольш захапіла экспазіцыя “Падарожжа ў краіну маленства”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. Навучэнцы не проста ўбачылі рукапісы, кнігі, асабістыя рэчы пісьменніка, а пазнаёміўшыся з жыццёвым і творчым шляхам, зразумелі, чаму Янку Маўра называюць “бацькам беларускай дзіцячай літаратуры, капітанам дзіцячых падарожжаў, чалавекам з крылатай фантазіяй, беларускім Жуль Вернам і Міклуха-Маклаем у адной асобе”. Выклікала цікавасць і тайна з’яўлення псеўданіма пісьменніка ( хто хоча даведацца падрабязнасці – звяртайцеся ў кабінет беларускай мовы і літаратуры ці пытайце ў навучэнцаў групы 66А).

Спадабалася гісторыя пра незвычайны экспанат: партфель з дароўным надпісам: “Паважанаму Янку Маўру на памяць аб яго 20-гадовай бескарыснай літаратурнай дзейнасці – ад І.М. Федарава. 1943”. (пра незвычайнасць гэтага экспаната можна будзе даведацца падчас мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы, які пройдзе ў лістападзе). Добрую ўсмешку выклікалі малюнкі Марыі Міцкевіч – унучкі Янкі Маўра і Якуба Коласа, а асабліва – дзедавы надпісы на гэтых работах.

Падчас экскурсіі наведвальнікам былі прапанавы інтэрактыўныя пляцоўкі – хлопцы і дзяўчаты з захапленнем прынялі ўдзел у віктарынах і разгадванні крыжаванак.

Веды, атрыманая на экскурсіі, дазваляюць інакш убачыць навакольнае асяроддзе, спазнаць таямніцы гісторыі, дакрануцца да незвычайнага, пашырыць кругагляд. Пасля наведвання літаратурных музеяў, у навучэнцаў павышаецца пазнавальная актыўнасць, яны становяцца больш зацікаўленымі ў вывучэнні творчасці беларускіх пісьменнікаў.