Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

4 снежня 2020 года навучэнцы групы 118М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і філіял гэтай установы – музей Максіма Багдановіча ў Мінску. У адзін дзень навучэнцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”, узгадаць цікавыя факты з жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча. Акрамя таго, напярэдадні чароўнага свята Ражства супрацоўнікі музея запрасілі «ў чароўны свет батлейкі», дзе не толькі пазнаёмілі навучэнцаў нашага каледжа з  гісторыяй батлеечнага тэатра, але і паказалі інтэрмедыі на біблейскія і свецкія тэмы.