Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

28 лютага 2020 года навучэнцы групы 68А з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе пазнаёміліся з экспанатамі пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”. Цікавасць выклікалі аўтографы беларускіх пісьменнікаў, творы якіх уключаны ў праграму па беларускай літаратуры ў каледжы.

Таксама праглядзелі і часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Мудрасць вякоў”, якая створана да юбілеяў гуманістаў-асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Вясіля Цяпінскага. Тут навучэнцы былі не проста слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі інтерактыўнай гульні “Адкажы сам”, падчас якой праявілі добрыя веды па гісторыі і літаратуры.