Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

23 красавіка 2021 года навучэнцы  120М групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Акрамя знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, навучэнцы наведалі часовую літаратурна-дакументальную выставу “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”, якая створана да 100-годдзя Івана Шамякіна і Івана Мележа. Навучэнцам знаёма творчасць пісьменнікаў-юбіляраў з заняткаў па беларускай літаратуры. З захапленнем яны адкрылі для сябе новыя факты з біяграфій вядомых творцаў, пазнаёміліся з гісторыяй іх сяброўства. Цікава было і пабачыць асабістыя рэчы пісьменнікаў, пагартаць кнігі з аўтографамі, дакрануцца да друкавалкі.