Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея на экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”

Экскурсія ў галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея на экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”

Вывучэнне беларускай літаратуры ў каледжы адбываецца на працягу трох семестраў, і для другакурснікаў ужо падыходзіць да завяршэння. У хуткім часе яны развітаюцца са школьнымі дысцыплінамі, аддадуцца вывучэнню дысцыплін па выбранай спецыяльнасці. Выкладчыкам агульнаадукацыйных дысцыплін заўсёды хочацца пабудаваць свае заняткі так, каб не пачуць крыўднае пытанне: “Нашто нам у каледжы мова, літаратура, гісторыя, хімія… Мы прыйшлі за прафесіяй, а школьныя навукі вывучылі ў школе!” Таму і стараюцца выкладчыкі не толькі на занятках, а і па-за іх межамі. Вялікую ўвагу адводзяць пазааўдыторнай і выхаваўчай дзейнасці. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. развітанне з вывучэннем літаратуры ў каледжы арганізавала ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея. Каб навучэнцы на ўсё жыццё запомнілі, што беларускае слова – неўміручае, а беларуская літаратура – бясконцая, на прыканцы вывучэння беларускай літаратуры навучэнцы груп другога курса наведалі экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”. З вуснаў дырэктара краязнаўчага музея Прановіча А.А. пачулі цікавы аповед пра тое, што звязвала класіка беларускай літаратуры, вядомага ва ўсім свеце, Якуба Коласа з Пухавіцкай зямлёй. У навучэнцаў яшчэ раз з’явілася магчымасць дакрануцца да багатай творчай спадчыны Якуба Коласа. У незвычайнай атмасферы яны зразумелі, што яшчэ шмат чаго засталося непрачытаным, паабяцалі не развітвацца з беларускай літаратурай у той момант, калі з’явяцца выніковыя адзнакі ў залікоўках.