Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў музей гісторыі беларускай літаратуры

Экскурсія ў музей гісторыі беларускай літаратуры

Навучэнцы 114 М групы наведалі музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Экскурсія вельмі спадабалася. Адна з экспазіцый музея прысвечана творчасці Кандрата Крапівы, байкі і п’есу якога толькі-толькі чыталі на занятках па беларускай літаратуры. Таму нашы навучэнцы былі актыўнымі, правільна і хутка адказвалі на пытанні экскурсавода. А наперадзе плануецца вывучэнне творчасці Янкі Брыля – дзякуючы наведванню музея, біяграфія ўжо вядома. З ёй пазнаёміліся ў другой зале музея. Засталося толькі прачытаць апавяданні, пра якія ішла гаворка.

Музейныя заняткі адыгрываюць выключную ролю ў адукацыйным працэсе: дазваляюць інакш убачыць навакольнае асяроддзе, спазнаць таямніцы гісторыі, дакрануцца да незвычайнага, пашырыць кругагляд. Выкладчыкі адзначаюць, што пасля наведвання літаратурных музеяў, у навучэнцаў павышаецца пазнавальная актыўнасць, яны становяцца больш зацікаўленымі ў вывучэнні творчасці пісьменнікаў, пра якіх пачулі ў музеі, убачылі іх аўтографы, асабістыя рэчы.