Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

20 лютага навучэнцы групы 62э наведалі музей Максіма Багдановіча. Навучэнцы нашага каледжа – частыя госці ў гэтым музеі. Супрацоўнікі кожны раз стараюцца здзівіць цікавай інфармацыяй. Не стала выключэннем і гэтае наведванне. У музеі збіраюцца адзначаць 150-годдзе з дня нараджэння маці паэта  – Марыі Апанасаўны, якое прыпадае на 22 лютага. Таму экскурсія была прысвечана гэтай важнай даце. Навучэнцы пазнаёміліся са зместам адзінага надрукаванага апавядання Марыі Апанасаўны. Даведаліся пра яе любімы музычны твор – каваціна князя з оперы “Русалка” А.Даргамыжскага. Дарэчы, музычны густ маці і сына супадаў – гэта любімы твор і паэта. Былі ўзгаданы і іншыя жанчыны, якія адыгралі свае ролі ў жыцці і лёсе Максіма Багдановіча. Прыклад праяўлення шчымлівых, паважлівых пачуццяў да жанчыны – важны аспект у выхаванні падлеткаў. Навучэнцам было цікава павучыцца праяўляць свае сімпатыі ў класіка беларускай літаратуры.