Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Літаратурнае свята

Літаратурнае свята

20 мая 2019 года адбылася сустрэча навучэнцаў каледжа з сучаснымі беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.

Леанід Васільевіч і Эдуард Аляксандравіч – даўнія сябры нашых навучэнцаў і выкладчыкаў. Нягледзячы на тое, што мы часта сустраемся, кожная сустрэча з паэтамі становіцца сапраўдным літаратурным святам. Не стала выключэннем і гэтае спатканне. Бо Л.Дранько-Майсюк і Э.Акулін здзіўляльна розныя ў сваёй творчасці, заўсёды нечаканыя. Яны з аднолькавай лёгкасцю адчуваюць сябе з любой публікай. Кожны можна знайсці ў іх творах блізкае сабе. Так, з дапамогай паэтаў навучэнцы і выкладчыкі адкрылі для сябе новыя радкі са спадчыны Кузьмы Чорнага, Якуба Коласа, Анатоля Сыса.

Лепшым доказам таго, што творчасць Л.Дранько-Майсюка і Э.Акуліна не проста знаёмая нашым навучэнцам, але і вельмі падабаецца, стала сумеснае выкананне вершаў і песень паэтаў. Аўтографы, фотаздымкі і набыты часопіс “Верасень” яшчэ доўга будуць нагадваць пра цудоўна праведзены час.