Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Наша рана, наш боль, наша памяць — Хатынь

Наша рана, наш боль, наша памяць — Хатынь

Памятная дата 22 сакавіка носіць сумны характар. У гэты дзень 75 год назад адбылася Хатынская трагедыя. З нагоды гэтай даты ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы праведзены мерапрыемствы ў рамках патрыятычнай дэкады “З памяццю ў сэрцы…”. На працягу дня ў фае галоўнага корпуса дэманстраваліся факументальныя фільмы, відэаролікі, прэзентацыі, прысвечаныя трагедыі спаленых вёсак. Гучалі песні ў выкананні ансабля “Песняры”, таксама прысвечаныя Хатынскай трагедыі. У фае вучэбных карпусоў былі размешчаны тэматычныя малюнкі і плакаты, падрыхтаваныя навучэнцамі першага і другога курсаў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “75 год трагедыі Хатыні”. А кожны чытач у гэты дзень атрымоўваў разам з новымі кнігамі вершаваную паэму пухавіцкай партызанкі Яніны Крайнік “Голас з Беразянкі”. Выхаваўчыя гадзіны ва ўсіх вучэбных групах пачыналіся з хвіліны маўчання. Куратары расказвалі навучэнцам пра вёскі Пухавіцкага раёна, якія раздзялілі трагічны лёс Хатыні. А самі навучэнцы падрыхтавалі матэрыял пра падобныя трагедыі ў тых рэгіёнах, адкуль яны прыехалі вучыцца. На дадатковых занятках па беларускай літаратуры навучэнцы ўзгадвалі творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя гэтым жудасным падзеям: вершы Ул.Гайдука, С.Законнікава, апавяданне Я.Брыля “Mementomori”, дакументальную трагедыю А.Адамовіча, Я.Брыля, Ул.Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” Калі навучэнка першага курса Васіліна Івінская чытала вершаваны твор Яніны Крайнік “Голас з Беразянкі”, які раскразвае “што зрабіў з ёй [Беразянкай] чужынец-дзікар”, у вачах дзяўчынкі стаялі слёзы, а аднагрупнікі слухалі затаіўшы дыханне. Увечары для навучанцаў, якія жывуць у інтэрнатах каледжа, быў арганізаваны прагляд мастацкага фільма “Ідзі і глядзі”, знятага ў жанры ваеннай драмы па сцэнарыю беларускага празаіка Алеся Адамовіча.

Усе мерапрыемствы былі накіраваныя на тое, каб падрастаючае пакаленне не проста ведала сумныя старонкі гісторыі, але і ніколі не забывала пра тых людзей, якія ва ўсенародным змаганні засталіся адданымі сваёй Радзіме, якіх фашысты змаглі толькі забіць, але не ператварыць у нявольнікаў.