Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Наведванне выставы “Акадэмік Мікалай Нікольскі: жыццё ў гісторыі”

Наведванне выставы “Акадэмік Мікалай Нікольскі: жыццё ў гісторыі”

Навучэнцы групы 121М наведадалі выставу “Акадэмік Мікалай Нікольскі: жыццё ў гісторыі”, якая працуе ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Гэтая экспазіцыя распавядае пра выдатнага вучонага, які стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў кіраўніком секцыі этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, а пазней узначаліў і сам інстытут. На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы акадэміка і частка яго архіва, якія раскрыюць факты яго біяграфіі. Праз жыццё і працу гісторыка і акадэміка Мікалая Нікольскага наведвальнікі, а ў іх складзе і навучэнцы нашага каледжа, могуць лепш зразумець эпоху, сведкам якой ён быў.