Навучэнцы першага курса наведалі Пухавіцкі краязнаўчы музей
Навучэнцы першага курса наведалі Пухавіцкі краязнаўчы музей
Для навучэнцаў груп 116М і 117М арганізавана экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея на экспазіцыю “Якуб Колас і Пухавіччына”. Навучэнцам, якія прыехалі вучыцца з розных куткоў Міншчыны, было цікава даведацца, чаму, нарадзіўшыся на Стаўбцоўшчыне, Якуб Колас лічыў Пухавіцкі раён сваёй малой радзімай. Дырэктар краязнаўчага музея цікава расказаў, што звязвала вядомага класіка беларускай літаратуры з нашымі мясцінамі. Раскрыў таямніцы жыцця Якуба Коласа і яго сям’і, пра якія не прачытаеш у падручніках. Праслухаўшы пазвальны матэрыял, навучэнцы зразумелі, чаму менавіта на Пухавіччыне любіў адпачываць паэт з 1930-ых гадоў і да канца сваіх дзён, а вёскі Талька, Загібелька, Падбярэжжа, Вусце, Беразянка, Балачанка сталі роднымі для яго мясцінамі, і ён прысвяціў шматлікія вершы, паэмы “Міхасёвы прыгоды”, “Рыбакова хата”. Бо сапраўды, Пухавіччына- цудоўны, дзівосны, загадкавы край, у якім кожны, хто аднойчы трапіў сюды, адчувае сябе вельмі ўтульна.