Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Прэзентацыя зборніка вершаў Леаніда Дранько-Майсюка “Скарб”

Прэзентацыя зборніка вершаў Леаніда Дранько-Майсюка “Скарб”

10 лютага 2021 года ў сценах Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Леаніда Дранько-Майсюка “Скарб”.  Зборнік выдадзены выдавецкім домам “Звязда” ў студзені 2021 года. Яго аўтар – наш добры сябра – Леанід Дранько-Майсюк вырашыў раздзяліць радасць чарговага творчага поспеху з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа.

Скарб – не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова. Аб тым, што гэта так і што нязменна, сведчыць новая паэтычная кніга Леаніда Васільевіча. Менавіта гэтую ідэю даносіць  паэт сваім чытачам праз радкі вершаў, сабраных пад назвай “Скарб”.

Таксама былі ўзгаданы і папярэднія выданні аўтара: архіўна-дакументальныя аповесці Леаніда Дранько-Майсюка, багатыя на мастацкія асэнсаванні. Гэта кніга «…Усе бачылі нястачу віна…» пра ксяндза Адама Станкевіча, яго самаахвярную працу на карысць Беларусі, якая пабачыла свет у 2020 годзе. І кніга «…Натуральны, як лінія небасхілу…» пра маладыя гады беларускага паэта  Максіма Танка, яго складане жыццё ў Вільні, якая выйшла ў 2017 годзе.

Навучэнцы ахвотна прымалі ўдзел у інтэрактыўнай гутарцы з паэтам. На памяць яны набылі кнігі Леаніда Дранько-Майсюка, якія аўтар з задавальненнм аздобіў аўтографамі. Магчымасць набыць кнігі была прадстаўлена супрацоўнікамі кніжнай крамы “Акадэмкніга”.