Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

“Пяцёркі” і “двойкі” Максіма Багдановіча

“Пяцёркі” і “двойкі” Максіма Багдановіча

У адным з самых прыгожых месцаў у Мінску – Траецкім прадмесці – размясціўся музей Максіма Багдановіча, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы. Музей наведалі навучэнцы групы 114М 24 кастрычніка 2018 года.

Навучэнцы ўзнавілі ў памяці вядомыя факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, а таксама даведаліся цікавыя моманты, пра якія не прачытаеш у падручніку. Акрамя таго, наведванне музея – унікальная магчымасць убачыць рэчы, якія акружалі паэта і блізкіх яму людзей. Асабліва зацікавілі дакументы аб адукацыі: бальнік Максіма Багдановіча і атэстат яго брата Льва. Навучэнцы адразу здагадаліся, што слова “бальнік” утварылася ад слова “бал”, і па-сучаснаму гэта рэч называецца “дзённік”. А ў атэстаце аб заканчэнні Яраслаўскай гімназіі цікавасць выклікаў склад прадметаў гімназічнага курса. Гмназісты вывучалі ажно шэсць моў: рускую, царкоўна-славянскую, нямецкую, французскую, грэчаскую і лацінскую! А акрамя матэматыкі і геаграфію была яшчэ асобная дысцыпліна – матэматычная геаграфія.

Лейтматывам экскурсіі сталі лічбы “5” і “2” – экскурсавод займальна распавядаў, якую ролю яны адыгралі ў лёсе Максіма Багдановіча. Напрыклад, 5 гарадоў уплывалі на станаўленне светапогляду паэта, але горад, у якім правёў усяго 2 дні і 2 ночы, зрабіў яго сапраўдным беларусам. Больш падрабязна пра “пяцёркі” і “двойкі” Максіма Багдановіча можна будзе даведацца на мерапрыемствах тыдня роднай мовы, які запланаваны на пачатак лістапада.