Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…

Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…

21 лютага 2018 года ў каледжы адзначылі ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. На працягу дня навучэнцы і выкладчыкі мелі магчымасць прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах, прыўрочаных гэтай святочнай даце.

Навучэнцы групы 61э былі актыўнымі ў раскрыцці таямніц беларускай кухні: склалі меню з беларускіх страў і напояў на ўвесь тыдзень. Кожны дзень яны гатовы есці бліны і дранікі – гэта самыя папулярныя стравы.

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры, дзякуючы намаганням навучэнцаў і выкладчыкаў, вырасла “мудрае дрэва” – замест лістоты і кветак на ім з’явіліся назвы любімых беларускіх твораў, імёны пісьменнікаў, беларускія прыказкі і прымаўкі.

Навучэнцы групы 115м прынялі актыўны ўдзел у інтэгрыраваных мерапрыемствах “Таямніцы родных слоў”, падрыхтаваных выкладчыкамі матэматыкі, фізікі, гісторыі, грамадазнаўства Канаш А.Дз., Кушняровым В.А. Навучэнцы склалі тэрміналагічныя слоўнікі, нанова сфармулявалі фізічныя законы, адшукалі дзейнасць гэтых законаў у беларускіх прыказках і прымаўках.

Самым масавым аказалася мерапрыемства ТЭСТ АД Natatnik. Дзякуючы выкладчыку інфарматыкі Кішко Н.А. і інжынеру-праграмісту Баразне А.В. была даступна інтэрнет-пляцоўка, на якой усе жадаючыя навучэнцы, выкладчыкі, працаўнікі каледжа даведаліся, наколькі добра яны ведаюць беларускія фразеалагізмы.

Традыцыйным стала напаўненне цікавымі беларускімі словамі скарбонкі цікавых назваў, якая размешчана ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Навучэнцы лічаць цікавымі назвы “парасон”, “зязюля”, “казытка”, “трускалкі”, “ажыны”, “гадзіннік”, “лемантар”. У гэтым годзе самым папулярным словам, якое трапіла ў скарбонку, стала слова “прышпільна”.

Пра гісторыю з’яўлення такога свята можна было даведацца не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў, але і прачытаўшы інфармацыю на стэндзе ў фае галоўнага корпуса. Яго аформілі наведвальнікі аб’яднання па цікавасцях “Старонкі гісторыі” пад кіраўніцтвам выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. У музеі гісторыі ўстановы адукацыі можна пазнаёміцца з цікавымі фактамі пра выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў навучальнай установе.