Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Ружы ў крапіве на жыццёвым шляху Захара Біралы

Ружы ў крапіве на жыццёвым шляху Захара Біралы

15 лютага 2021 года ў каледжы адзначылі 115-годдзе зх дня нараджэння беларускага паэта-сатырыка Захара Якаўлевіча Біралы. Імя гэтага таленавітага чалавека не страчана, але і не на слыху. Энцыклапедычная звесткі вельмі скупыя, а творчасць – глыбінная. Сатырычныя вершы Захара Біралы, напісаныя ў другой палове ХХ стагоддзя, актуальныя і сёння: яны выкрываюць праявы жыцця, якія ва ўсе часы лічыліся заганамі. Цікавы і складаны жыццёвы шлях паэта. Нарадзіўшыся ў 1906 годзе, за 87 гадоў жыцця Захар Якаўлевіч спазнаў усе цяжкасці свайго часу: рэвалюцыйныя пераўтварэнні, калектывізацыя, рэпрэсіі, войны, пасляваеннае аднаўленне. Нам цікава постаць Захара Біралы не толькі таму, што ён наш зямляк (нарадзіўся ў вёсцы Раўнаполле), а і таму, што ў 1945-1971 гг выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуры ў нашай установе адукацыі. Падчас мерапрыемства прадэманстраваны матэрыял з сямейнага архіва паэта і выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В.: аўтографы, асабістыя рэчы, паэтычныя зборнікі. Прэзентавана шмат успамінаў людзей, якія асабіста ведалі Захара Якаўлевіча.