Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Сустрэча з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным

Сустрэча з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным

Аматары прыгожага пісьменства нашага каледжа атрымалі цудоўны падарунак – 24 красавіка 2018 года прайшла сустрэча з беларускім паэтам і эсэістам Леанідам Дранько-Майсюком і паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Гэта частыя госці нашага каледжа, але кожная сустрэча носіць назабыўны характар. Не стала выключэннем і апошняе мерапрыемства. Паэты дэкламавалі свае вершы, Э.Акулін выканаў свае песні. Таксама быў прадстаўлены чарговы нумар часопіса “Верасень”, галоўным рэдактарам з’яўляецца Э.Акулін. Дарэчы сказаць, што навучэнцы каледжа ахвотна набывалі гэтае выданне, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю маладых беларускіх літаратараў. Падчас сустрэчы паэты неаднаразова падкрэслівалі, што беларуская мова павінна гучаць з вуснаў маладых. Яны прапаноўвалі разам чытаць вершы і спяваць песні і з захапленнем адзначылі, што навучэнцы каледжа, дзякуючы руплівай працы выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, не маюць з беларускай мовай ніякіх цяжкасцей. А значыць, будучыня Беларусі – у надзейных руках. Час праляцеў непрыкметна, але на доўгую памяць застануцца фотаздымкі і кнігі з аўтографамі.