Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Свята паэтычнага слова

Цудоўны падарунак падчас святкавання Дня роднай мовы атрымалі навучэнцы і выкладчыкі каледжа. У госці прыехалі вядомыя беларускія паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк. Кожная сустрэча становіцца незабыўнай, бо гэта – сапраўднае свята. Свята, напоўненае прыгажосцю беларускай паэзіі, цудоўнай музыкай, дзівоснымі песнямі ў выкананні Эдуарда Акуліна пад акампанемент гітары.

Тэмай сустрэчы стала святкаванне Дня роднай мовы. Выступленне Леаніда Дранько-Майсюка  нагадвала споведзь аб каханні, любові да Беларусі і да роднай мовы. Безумоўна, аўтар не мог не падзяліцца з навучэнцамі вершам, які прысвяціў нашаму каледжу. Ён быў напісаны амаль чатыры гады назад, але прысутныя натхнілі аўтара на працяг. З захапленнем навучэнцы чыталі верш разам з аўтарам і хутка вывучылі яго на памяць.

Выступленне Эдуарда Акуліна стала прыгожым дапаўненнем да слоў сябра. Навучэнцаў зачаравалі не толькі цудоўныя вершы, але і чулыя песні “Я адну цябе кахаю”, “Янка Купала”. Ні адно выступленне Эдуарда Акуліна ў нашым каледжы апошнія тры гады не абыходзіцца без выканання песні “Дзяўчына ў белым паліто”, бо яе прэм’ера адбылася менавіта ў нас.

Навучэнцы дакрануліся да сапраўднага цуда прыгожага беларускага пісьменства,  пераканаліся, што знікнуць ён не можа. Акрамя таго пазнаёміся з часопісам “Верасень”, набылі яго апошнія нумары. Аўтографы аўтараў, прыгожыя фотаздымкі будуць доўга нагадваць пра свята беларускай паэзіі.