Святло паэтычнага слова
25 мая ў чытальнай зале каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў, выкладчыкаў і працаўнікоў каледжа з сучаснымі беларускімі аўтарамі. Да нас у госці зноў завіталі вядомыя майстры паэтычнага слова Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. І зноў адбылося сапраўднае свята, на якім у надзвычайна цёплай, шчырай атмасферы гучала цудоўная беларуская мова, успаміны пра класікаў беларускай літаратуры Алеся Гаруна, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча. Таксама навучэнцы пазнаёміліся і з песеннай лірыкай Эдуарда Акуліна. Навучэнцы дакрануліся да сапраўднага цуда прыгожага беларускага пісьменства і пазнаёміся з беларускім часопісам “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Эдуард Акулін. Навучэнцы набылі яго апошнія нумары. На памяць аб сустрэчы ўсім жадаючым госці аставілі аўтографы і фотаздымкі.