Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень беларускай мовы – 2018

Тыдзень беларускай мовы – 2018

З 19 па 23 лістапада ў каледжы прайшоў Тыдзень беларускай мовы. Гэта традыцыйныя мерапрыемствы, калі на працягу тыдня навучэнцы і выкладчыкі далучаюцца да скарбаў роднай мовы.

У панядзелак, 19 лістапада, з навучэнцамі групы 66А было правядзена выхаваўчае мерапрыемства “Вяртанне ў музей”. Навучэнцы наведвалі экспазіцыю ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры “У краіне райскай птушкі”, прысвечанай Янку Маўру. А падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з матэрыялам віртуальнай выставы, прысвечанай беларускаму пісьменніку, а таксама прэзентавалі раней невядомыя, цікавыя, а іншы раз і займальныя, факты з біяграфіі Янкі Маўра. Мерапрыемства правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В.

Аўторак, 20 лістапада, прайшоў за выкананнем цікавых онлайн-тэстаў, размешчаных у інтэрнет-прасторы: https://www.bakonkurs.by/buslik, http://www.movananova.by, http://www.nastaunik.info, http://razmowa.blogspot.com, http://www.nastaunik.info, https://sites.google.com. Лепшыя вынікі паказалі Шчэрба А. (117М), Дзядзічкін Я. (117М), Грачанінаў Максім (66А), Шаховіч П. (66А), Палітыка М. (66А). Доступ да пазнавальных заданняў забяспечылі выкладчык інфарматыкі Кішко Н.А., інжынер-праграміст Баразна А.В. У гэты ж дзень у групах “115М”, “116М”, “117М” сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” былі размешчаны інтэрактыўныя гульні “Шлях ад лічбы да лічэбніка” і “Футбольны рэпартаж па-беларуску”, распрацаваныя выкладчыкам матэматыкі Канаш А.Дз. і выкладчыкам гісторыі Кушняровым В.А. Навучэнцы з задавальненнем выконвалі заданні, прапанаваныя выкладчыкамі, у такім прываблівым для сучаснай моладзі фармаце.

У сераду, 21 лістапада, у кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшлі акцыі “Кошык беларускамоўных прысмакаў” і “Маё любімае беларускае слова”. “Кошык” збіралі члены цыклавой камісіі выкладчыкаў агульнаадукацыйных дысцыплін. У яго трапілі цукеркі з назвамі “Конік”, “Паўднёвая ноч”, “Беларускія”, “Бярозка”, “Арахісавыя”, “Знічка”, “Беларуская бульба”, а таксама набор шакалада “Слуцкія паясы”. Прысмакі з кошыка разышліся ў якасці салодкіх прызентаў за поспехі ў мерапрыемствах. Любімыя беларускія словы: “маці”, “радзіма”, “мова”, “тата” і шмат якія іншыя – навучэнцы складалі з вечак, якія збіралі падчас акцыі “Другое жыццё вечкі”. Найбольш актыўнымі былі навучэнцы груп 117М і 67А.

У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі ў чацвер, 22 лістапада, прайшоў дзень памяці Ігара Лучанка. Навучэнцы групы 93УМ (куратар Іваніцкая А.А.) даведаліся пра малавядомыя факты з біяграфіі вядомага беларускага кампазітара. Былі здзіўліны, што Ігар Міхайлавіч – Ганаровы член педагагічнага калектыва УА МДАТК. Падчас мерапрыемства гучала чароўная музыка, створаная геніяльным кампазітарам. Музейныя заняткі падрыхтавала і правяла кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В.

У пятніцу, 23 лістапада, падведзены вынікі правядзення Тыдня роднай мовы. Адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў. Акрамя салодкіх узнагарод, якія яны ўжо атрымалі, іх чакае разовая грашовая надбаўка да стыпендыі.

УВАГА!!! З-за правядзення 22 лістапада адзінага дня інфармавання “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада” выхаваўчыя гадзіны  “Я ганаруся, што я з Беларусі!” (адказныя – выкладчык матэматыкі Канаш А.Дз., куратар вучэбнай групы 116 “М” Вершаль В.В.), “Беларусь у маім сэрцы” (адказны – куратар вучэбнай групы 115 “М”, выкладчык гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўства Кушняроў В.А.), інтэгрыраванае мерапрыемства “”Фізічныя законы ў беларускіх прыказках і прымаўках” (адказны – куратар вучэбнай групы 117 “М”, выкладчык фізікі Худзіцкі А.А.) перанесены на чацвер, 29 лістапада.