Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Дзень чацвёрты

Тыдзень роднай мовы. Дзень чацвёрты

У чацвер, 2 лістапада, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. запрасіла навучэнцаў у падарожжа. Віртуальнае. Па гарадах, у якіх размешчаны помнікі Францыску Скарыне. Як сапраўдныя падарожнікі, узялі з сабой кнігу, каб было што пачытаць у дарозе. Кніга невыпадковая: яна называецца “В гостях у Франциска Скорины”. Яе падаравала навучэнцам нашага каледжа беларуская пісьменніца і журналістка Алена Стэльмах, калі была ў нас у гасцях. За 45 хвілін, што доўжылася мерапрыемства, навучэнцы і выкладчыкі пабывалі ў Полацку, Мінску, Лідзе, Празе, Калінінградзе, Вільні. Даведаліся цікавыя гісторыі стварэння помнікаў, лёс іх аўтараў. Адкрылі для сябе і новыя старонкі з біяграфіі першадрукара. Мерапрыемства было прыўрочана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.