Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Дзень другі

Тыдзень роднай мовы. Дзень другі

У аўторак, 31 кастрычніка, навучэнцы другога курса прынялі ўдзел у вечарыне, прысвечанай цікавым і малавядомым фактам з жыцця Народн

ых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Напярэдадні пазнаёміўшыся з артыкуламі Васіля Дранько-Майсюка, якія адкрываюць таямніцы біяграфій песняроў, падрыхтавалі цікавыя пытанні для сяброў. Вечарына атрымалася цікавая, пазнавальная і захапляльная

А ці ведаеце Вы, што сабака Янкі Купалы Рэкс быў вымуштраваны на тое, каб раней часу не выпускаць з хаты гасцей? А пра тое, што Якуб Колас вырываў зуб без анэстэзіі? Яшчэ адзін цікавы факт – Якуб Колас частаваў дзяцей, якія дэкламавалі яго вершы, цукеркамі, шакаладкамі і яблыкамі – узялі за прыклад выкладчыкі-арганізатары мерапрыемстваў: за актыўны ўдзел у іх навучэнцы таксама ўзнагароджваюцца салодкімі і карыснымі прысмакамі.

Яшчэ больш незвычайных фактаў можна даведацца з метадычнай распрацоўкі па гэтай тэме, якая знаходзіцца ў метадычным кабінеце каледжа.

У віктарыне “Народная мудрасць пра лепшыя якасці беларусаў” сваё веданне беларуск

іх прыказак паказалі н

авучэнцы 61Э групы. Лепшымі знаўцамі народнай мудрасці сталі Штыцко А., Двурэчанскі Я., Брылеўскі Я. Прыемна адзначыць, што першакурснікі добра ведаюць беларускія прыказкі і прымаўкі, апісваюць імі нацыянальныя рысы і каштоўнасці беларускага народа, ужываюць у якасці адказаў на пытанні, складаюць цікавыя жыццёвыя сітуацыі па іх змесце.