Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Дзень першы

Тыдзень роднай мовы. Дзень першы

 У панядзелак, 30 кастрычніка, стартаваў Тыдзень роднай мовы. Нагадаем, што для навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа родная мова – мова БЕЛАРУСКАЯ. Загадчык кабінетам беларускай мовы і літаратуры размясціла інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы, а іх у сёлетнім плане 16, на сайце навучальнай установы, у фае галоўнага корпуса, корпуса “Агранамія”. Усе жадаючыя могуць стаць іх удзельнікамі: у каго не атрымаецца прыйсці і прыняць непасрэдны ўдзел, той можа праявіль сябе ў інтэрактыўных конкурсах, умовы правядзення якіх можна знайсці на сайце каледжа ў рубрыках “Анонсы і мерапрыемствы”, “2017 – год навукі”.

Навучэнцы групы 115м аддзялення “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” прынялі ўдзел у пазааўдыторным мерапрыемстве “Вучымся, гуляючы”. Гэта гульня, пабудаваная па прынцыпу “хадзілкі”. Навучэнцы перамяшчаліся па полі, адказвалі на пытанні па беларускай мове і літаратуры, зараблялі адпаведную колькасць балаў, баялія трапіць на антыбонусныя клеткі і вельмі хацелі стаць стаць пераможцамі. Праявіўшы не толькі веды па дысцыплінах, але і кемлівасць, знаходлівасць, паказаўшы, як могуць працаваць у камадзе, прыйшлі да высновы, што ВЕДЫ перамагаюць у любой сітуацыі.