Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Дзень пяты

Тыдзень роднай мовы. Дзень пяты

У пятніцу, 3 лістапада, у дзень 135-годдзя з Дня нараджэння Якуба Коласа, кожны навучэнец, працаўнік, выкладчык нашага каледжа змог далучыцца да святкавання гэтай знамянальнай даты. Такую магчымасць прадставіў тэлеканал БЕЛАРУСЬ 3, які падрыхтаваў тэматычны эфір, прысвечаны знакамітаму беларусу.

 Трансляцыя тэлеканала была наладжана ў фае галоўнага корпуса. Кожны, хто заходзіў, хоць на некалькі хвілін спыняўся каля тэлевізара і такім чынам далучаўся да спадчыны славутага земляка.

 

У гэты ж дзень навучэнцы, якія ўжо пабывалі і ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску, і ў Пухав
цкім краязнаўчым музеі на экспазіцыі “Людзі і прырода краю. Якуб Колас і Пухавіччына”, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Пясняр роднай зямлі”. Віктарына распрацавана на мясцовым матэрыяле, змяшчае пытанні, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Якеуба Коласа на Пухавіччыне, а таксама яго сувяззю з нашай навучальнай установай. Прыемна нагадаць, што гэты праект быў
 адзначаны Дыпломам ІІ ступені на абласным фестывалі “АРТ-вакацыі”.