Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Дзень трэці

Тыдзень роднай мовы. Дзень трэці

У сераду, 1 лістапада, у плане мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы былі пазначаны вусныя часопісы. На першым, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пад назвай “Выданні Францыска Скарыны”, першакурснікі даведаліся пра тое, якія Скарынаўскія выданні знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. А гэта дзесяць кніг Бібліі ў 6 пераплётах, выдадзеных Ф.Скарынам

у Празе ў 1517-1519 гады. Акрамя таго, атрымалі адказы на пытанні: Дзе яшчэ можна ўбачыць Бібліі Скарыны?, Якім быў наклад Скарынаўскіх выданняў?, Чаму Скарына пачаў сваю дзейнасць
у Празе, а не на радзіме?, Якім па ліку быў Скарына сярод перакладчыкаў і друкароў Бібліі? Адказы на гэтыя і не толькі пытанні можна атрымаць з тэматычнай прэзентацыі, распрацаванай выкладчыкам гісторыі Кушняровым В.А.

2017 год абвешчаны ў нашай краіне Годам навукі, таму тэма другага вуснага часопіса – “Беларускія мовазнаўцы”. Падчас правядзення гэтага мерапрыемства навучэнцы групы 61Э аддзялення “Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці” даведаліся не толькі пра мовазнаўцаў, але і пра тое, як развівалася пісьмо, хто лічыцца стваральнікам першай граматыкі на беларускай мове, пра паплечнікаў Францыска Скарыны. Асаблівую ўвагу адвялі мовазнаўцам: пазнаёміліся з дзейнасцю і навуковай спадчынай Я.Карскага, Я.Лёсіка, Б.Тарашкевіча, М.Каспяровіча.

 

Дарэчы сказаць, што адно з выданняў Беларускай граматыкі для школ Браніслава Тарашкевіча 1918 года знаходзіцца ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. А Мікалай Каспяровіч – наш зямляк. Ён нарадзіўся 2

2 мая 1900 года ў вёсцы Ізабалёва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пражыў толькі 37 гадоў, але паспеў апублікаваць больш за 230 прац – манаграфій, рэцэнзій, навуковых інфармацый – па пытаннях краязнаўства, мастацкай літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатра, асветы.