Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы. Вынікі

Тыдзень роднай мовы. Вынікі

З 30 кастрычніка да 4 лістапада працягваўся Тыдзень роднай мовы ў каледжы. Выкладчыкамі і працаўнікамі запланаваны і праведзены самыя розныя мерапрыемствы. Віктарыны, конкурсы, вечарыны, выхаваўчыя і пазааўдыторныя мерапрыемствы былі прыўрочаны знакавым падзеям 2017 года: Год навукі, 500-годдзе беларускага кнідрукавання, 135-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Шырока выкарыстоўваліся інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі. Прыемна адзначыць, што ў гэтым годзе актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тыдня роднай мовы прынялі не толькі выкладчыкі беларускай мовы і гісторыі, да іх далучыліся выкладчыкі матэматыкі, інфарматыкі. Шэраг мерапрыемстваў праведзена сумесна з бібліятэкарамі каледжа.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы першага і другога курсаў. У віктарыне “Вучымся, гуляючы”, выдатныя веды паказалі Пракапец Іван і Лахадыр Іван з групы 115м. Самыя цікавыя пытанні на вечар пытанняў і адказаў пра незвычайныя факты з біяграфій Янкі Купалы і Якуба Коласа падрыхтавалі Бабук Валянцін з групы 113м і Важнік Яўген з групы 60э. Лепшае веданне беларускіх прыказак і прымавак пра лепшыя рысы нацыянальнага характару паказалі Брылеўскі Аляксей, Штыцко Алена, Двурэчанскі Яраслаў з групы 61э і Алтухоў Уладзіслаў , Гумянюк Аляксандр з групы 115м. У віктарыне “Пясняр роднай зямлі”, прысвечанай творчасці Якуба Коласа, лепшымі былі тыя навучэнцы, якія не толькі чыталі творы Якуба Коласа, а яшчэ і пабывалі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску і наведалі экспазіцыю “Людзі і прырода краю. Якуб Колас і Пухавіччына” ў Пухавіцкім краязнаўчым музеі – гэта навучэнцы групы 60э. У завочнай віктарыне “Лікі і колькасць у творчасці беларускіх пісьменнікаў” пераможцам стаў навучэнец групы 115м Лахадыр Іван, ён таксама першы разгадаў крыжаванку “Колас і Купала”. Дзяўчаты з групы 66а Баёк Марыя, Доўнар Дар’я, Тамаровіч Анастасія аказаліся больш спрытнымі ў конкурсе “Азбука твораў” па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Добрыя вынікі паказалі і Скрыпнік Дзмітрый, Свістун Мікалай з групы 115м, а таксама Двурэчанскі Яраслаў з групы 61э. Конкурс прапанаваны Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Тыдзень роднай мовы закончыўся падвядзеннем вынікаў – гэта была творчая работа пад назвай “Р.S.”. Навучэнцы і выкладчыкі падзяліліся ўражаннямі, якія яны набылі падчас тыдня роднай мовы, выказалі свае пажаданні па арганізацыі падобных мерапрыемстваў. Уважліва пазнаёміўшыся з водгукамі аб правядзені Тыдня роднай мовы, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. аб’явіла аб пачатку падрыхтоўкі да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які будзем адзначаць 21 лютага. Падрабязнасці можна даведацца, звярнуўшыся да выкладчыцы.