Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Урокі сучаснасці

Урокі сучаснасці

15 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў, выкладчыкаў і працаўнікоў каледжа   з сучаснымі беларускімі  аўтарамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.  Гэта не першая сустрэча з майстрамі паэтычнага слова. Кожны раз госці ствараюць надзвычай шчырую, цёплую і рамантычную атмасферу, апынуўшыся ў якой хочацца пагартаць зборнік вершаў, адкрыць ці пашырыць для сябе свет беларускай паэзіі. Апошняя сустрэча не стала выключэннем, нягледзячы на прысутнасць сумнай ноты. Госці не абмінулі адыход выключнага чалавека, таленавітага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка. Шмат цёплых слоў было прысвечана яго памяці. Госці расказвалі пра свае стасункі з маэстра, сумесныя творчыя праекты, узгадалі знакамітыя мелодыі Ігара Лучанка.

Навучэнцы пазнаёміся з беларускім часопісам “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Эдуард Акулін, і набылі яго апошнія нумары. На памяць аб сустрэчы ўсім жадаючым госці аставілі аўтографы і фотаздымкі.

Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што на ўсё жыццё застануцца тыя жыццёвыя ўрокі, якія даюць маладому пакаленню такія сустрэчы. Леанід Васільевіч і Эдуард Аляксандравіч шчыра, дасціпна і проста расказываюць пра таямніцы сапраўднага кахання і шчырага сяброўства, адданасць роднаму краю, глыбокую павагу да бацькоў і сваякоў, мілагучнасць беларускай мовы, вялікі талент беларускага народа і выдатных яго прадстаўнікоў. Імёны Ігара Лучанка, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Луцкевіча і іншых таленавітых асоб неаднаразова ўзгадваліся падчас сустрэчы, бо яны на самой справе ўпрыгожваюць гісторыю нашай краіны. Будзе добра, калі яны стануць блізкімі для кожнага сапраўднага беларуса, да ліку якіх безумоўна адносяцца навучэнцы установы адукацыі з гучнай назвай “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка”!