Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

110-годдзе з Дня нараджэння Генрыха Бржазоўскага

110-годдзе з Дня нараджэння Генрыха Бржазоўскага

У студзені 2022 года споўнілася 110 гадоў з Дня нараджэння Генрыха Бржазоўскага – беларускага мастака, ганаровага жыхара горада Мар’іна Горка.

6 студзеня 2022 года навучэнцы групы 122М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея, каб разам з супрацоўнікамі музея адзначыць гэтую памятную дату. У галерэі створана экспазіцыя, прысвечаная мастаку і яго дачцэ – балерыне Людміле Бржазоўскай. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. паведаміў навучэнцам пра цікавыя факты з працяглай, насычанай на падзеі, біяграфіі Генрыха Бржазоўскага.

Генрых Бржазоўскі нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе партызанскага атрада імя Калініна, які дзейнічаў на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. На працягу жыцця напісаў болей за 500 карцін, значная частка з якіх прысвечана ваенным падзеям.