Get Adobe Flash player

Группа ВКонтакте

Объединения по интересам

ЗАЛАТОЕ КАЛОССЕ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ

На думку даследчыкаў, салома, як матэрыял для пляцення, стала выкарыстоўвацца яшчэ некалькі тысяч год таму ў сувязі з развіццём земляробства.
Пляценне – адно з самых старажытных заняткаỳ чалавека. Карэнні і кара дрэỳ, лаза, тонкія галінкі раслін выкарыстоỳваліся для гэтай мэты яшчэ ỳ каменным стагоддзі задоỳга да таго, як людзі навучыліся рабіць тканіну і гліняны посуд.
А вось саломапляценне з′явілася пазней, калі было засвоена земляробства (прыблізна 1-2 тысячагоддзе да нашай эры). Таму заснавальнікамі гэтага прыгожага рамяства трэба лічыць старажытных хлебаробаỳ.
Зерне і салома – дар прыроды, старажытны сімвал урадлівасці. Нашы продкі верылі ỳ тое, што хлебныя расліны захоỳваюць «душу» хлебных палёỳ.
Менавіта таму многія звычаі і абрады на Беларусі звязаны з выкарыстаннем хлебных каласоỳ і саломы. Напрыклад, пляценне жніỳнага вянка, спальванне саламянага пудзіла на Купале і Масленіцу, апрананне ỳ салому Каляды, афармленне саламянай «бабы» на дажынках, фігуркі чалавека, жывёл, падвясныя абярэгі-«павукі».
З цягам часу зарадзіỳся народны мастацкі промысел. Работы з саломкі ператварыліся ỳ своеасаблівы сімвал, які асацыіруецца з Беларуссю, як хахлама і матрошка – з Расіяй, бурштын – з Прыбалтыкай, вышытыя цюбецейка – з Узбекістанам..
Зберажэннем традыцый саломапляцення і няспынным пошукам у галіне формаў і дэкору, разнастайнасць аўтарскіх почыркаў і тэматычнае багацце вызначае творчасць удзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Саломапляценне “Скарбніца””.

«Скарбніца»

На объединении по интересам «Скарбніца», в преддверии праздника «Дня матери» (14.10.2020 г.) учащимися групп: Гужотисом Яннисом 118 М, Свобода Владиславом 121 М, Морозовым Денисом 69 А и Новицким Максимом 37 УЭ были изготовлены сувенирные работы (цветы) для своих мам.