Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

130-годдзе з Дня нараджэння Васіля Гарбацэвіча

130-годдзе з Дня нараджэння Васіля Гарбацэвіча

У мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя 130-годдзю з Дня нараджэння беларускага драматурга Васіля Савіча Гарбацэвіча. Былі запрошаны члены раённага Савета ветэранаў і навучэнцы Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. У якасці вядучых літаратурнай імпрэзы “Беларускія абрады ў творчасці беларускага драматурга Васіля Гарбацэвіча” выступілі навучэнцы другога курса Вікторыя Трушына і Мацвей Мядзведзеў.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-земляка. Цікава, што Герой Савецкага Саюза, імя якога носіць каледж, — Уладзімір Елісеевіч Лабанок – быў вучнем Васіля Савіча Гарбацэвіча. На выставе, аформленай у краязнаўчым музеі, ёсць сумесныя фотаздымкі гэтых выключных сыноў Пухавіччыны. З асаблівым хваляваннем навучэнцы патрымалі ў руках аўтографы Васіля Савіча – рукапісны твор, які ніколі не выдаваўся.

Удзел у мерапрыемстве, знаёмства з творчасцю пісьменніка, далучэнне да яго цікавай творчай спадчыны – даніна памяці таленавітаму земляку.