Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

24-я літартурныя чытанні

24 літартурныя чытанні

На працягу тыдня, з 11 да 15 студзеня 2021 года, у каледжы праходзяць 24-я літартурныя чытанні, прысвечаныя Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіць Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Але ў гэтым годзе змяніўся фармат правядзення – чытанні праходзяць анлайн. Гэта не перашкаджае навучэнцам старэйшых курсаў узнавіць у памяці звесткі пра Івана Чыгрынава, а першакурснікам пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі і творчасці народнага пісьменніка (дарэчы сказаць, ён першым у незалежнай Беларусі атрымаў званне народнага пісьменніка). Падчас мерапрыемстваў дэманструецца фільмы “Святло далёкай зоркі. Іван Чыгрынаў” (https://www.youtube.com/watch?v=6M6PWghuuBg), “Іван Чыгрынаў. Мастак праўдзівы, глыбінны” (https://www.youtube.com/watch?v=LRuexHRTrxo&t=336s). Цікава, што ў фільме “Святло далёкай зоркі” прымае ўдзел кіраўнік Пухавіцкага  краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч. Куратар праекта – выкладчык беларускай мовы і літаратуры – знаёмячы навучэнцаў з асобай пісьменніка, прадстаўляе цікавыя матэрыялы (кнігі, аўтографы, фотаздымкі), якія з’явіліся ў яе архіве падчас папярэдніх сустрэч, у якіх прымалі ўдзел члены сям’і і сябры пісьменніка. Асаблівая ўвага адводзіцца повязі Івана Гаўрылавіча з Пухавіччынай. З нашым краем ён пазнаёміўся ў 1988 годзе, палюбіў яго ўсёй душой і часта наведваў Пухавіцкі раён да апошніх дзён свайго жыцця – менавіта пра гэта апавядае Аляксандр Прановіч у фільме.

Навучэнцы змаглі адчуць, што таленавіты, самаадданы, неардынарны мастак слова Іван Чыгрынаў дакладна адлюстроўваў нацыянальную душу беларусаў і наш менталітэт у сваіх шматлікіх апавяданнях, раманах, п’есах, кінасцэнарыях, крытычных і публіцыстычных артыкулах.