21 снежня – у Дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава — у ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” адбыліся 25-я Чыгрынаўскія чытанні.
На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы групы 2МР з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. Іван Чыгрынаў нарадзіўся ў 1934 годзе на Магілёўшчыне, а ў 1988 годзе лёс звязаў яго з Пухавіччынай.
Звязаў так моцна, што пісьменнік набыў для сябе і сваёй сям’і лецішча ў жывапіснай вёсцы Блужа. 8 апошніх гадоў свайго жыцця ён быў звязаны з нашым рэгіёнам.
Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. паведаміў навучэнцам пра цікавыя факты з жыцця Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Падрабязна расказаў, што звязвала Народнага пісьменніка Беларусі з нашымі мясцінамі.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. расказала прысутным пра традыцыю адзначаць Чыгрынаўскія чытанні, у тым ліку і ў каледжы. За доўгія гады супрацоўніцтва з краязнаўчым музеем навучэнцы і выкладчыкі пазнаёміліся з членамі сям’і, сябрамі Івана Гаўрылавіча з пісьменніцкага асяроддзя.
Кожная такая сустрэча аставіла водгук ў душы навучэнцаў. Чыгрынаўскія чытанні будуць працягвацца – на гэтым тыдні навучэнцам першага курса будзе прадэмастраваны фільм з цыкла “Святло далёкай зоркі”, мастацкі фільм “Плач перапёлкі” паводле рамаў “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Палач перапёлкі”, а таксама наладжана калектыўнае чытанне апавяданняў “Маці” і “За сто кіламетраў на абед”, бо гэтыя творы моцна пранізаны ідэяй сцвярджэння сапраўдных чалавечых каштоўнасцей.