У гэтым годзе у Добрушы 4 верасня праходзіў дзень беларускага пісьменства. Шмат назваў у розных гарадах звязаны з такімі знакавымі дзеячамі нашай гісторыі, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сімяон Полацкі, Еўфрасіння Полацкя, Кірыла Тураўскі. Гэтыя людзі стаялі ля вытокаў асветніцкай дзейнасці заходніх славян. Сустракаюцца на карце свету імёны і іншых выхадцаў з беларускай зямлі. Увогуле, гэта выклікае гонар за Беларусь, якая, нягледячы на сваю няпростую гісторыю, здолела ўзгадаваць столькі таленавітых людзей. Яны стварылі ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны безумоўна, трэба ведаць і шанавць.