Дзень роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаюць 21 лютага, — традыцыйнае свята ў нашым каледжы. Яго арганізатарам штогод выступае загадчык кабінетам беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В.
Як правіла, найбольш актыўнымі ў святкаванні гэтага цудоўнага дня з’яўляюцца выкладчыкі агульнаадукацыйных дысцыплін, але ў гэтым годзе да іх з задавальненнем далучыліся калегі з іншых цыклавых камісій. Былі запланаваны і праведзены не толькі пазнавальныя, але і захапляльныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел болей за 200 навучэнцаў розных курсаў і 18 выкладчыкаў.
У фае галоўнага корпуса, у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, на трэцім паверсе корпуса “Агранамія” наведвальнікі аб’яднанняў па цікавасцях “Старонкі гісторыі” і “Мінуўшчына” аформілі тэматычныя стэнды і выставы.
Інфармацыйныя гадзіны “Сучасны стан беларускай мовы”, “Цікавыя факты пра беларускую мову”, “З вытокаў роднай мовы”, “Скарбы роднай мовы”, “Дзень мовы” правялі куратары вучэбных груп Бараноўская В.В., Канаш А.Д., Худзіцкі А.А., Кушняроў В.А., Сарачынская В.І., Кішко Н.А., Аседач А.А., выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В.
Беларускамоўныя хвіліны духоўнасці на занятках правялі выкладчыкі Арэшчанка А.В., Дзедучэнка Л.Р., Сурма Т.В., Хлебавец Т.Г. Матывацыя пазнавальнай дзейнасці праз выкарыстанне беларускамоўных сеціва-рэсурсаў на занятках па англійскай мове адбылася дзякуючы выкладчыку Казак Д.М.
На перапынках былі праведзены акцыі пад агульным дэвізам “З любоўю да мовы”: “Лічбы, лікі і лічэнне” (Канаш А.Д.), “Раслінны свет краіны” (Кушняроў В.А.), “Характарыстыка чалавека” (Свірыдава А.В.), “Талент і напеў роднай зямлі”. Цікавасць выклікалі інтэрактыўныя праекты, дзе для выканання заданняў трэба было выкарыстоўваць звесткі з інтэрнет-крыніц: movananova.by, zviazda.by, adukar.by.
Усе: арганізатары, удзельнікі і наведвальнікі мерапрыемстваў — атрымалі задавальненне ад пануючай прыгажосці роднага слова. Паўтараць вядомае і даведвацца новае пра беларускую мову разам атрымалася на “выдатна”!