16 лістапада пачаўся Тыдзень роднай мовы. Праграма тыдня роднай насычаная: пазааўдыторныя мерапрыемствы, віктарыны, дыспуты, выхаваўчыя гадзіны, выставы. Усе заняткі накіраваны на пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, папулярызуць яе ў навучэнскім асяроддзі.
У панядзелак пазааўдыторнае мерапрыемства ў фармаце тэлевізійнай гульні “Ведаем беларускую мову” правяла загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. Першакурснікі мелі магчымасць не толькі паказаць свае веды, а і праявіць кемлівасць і знаходлівасць. Падчас інтэрактыўнай гульні навучэнцы слухалі музычныя кампазіцыі ў выкананні ансамбля “Сябры”, адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, малявалі да іх малюнкі, зашыфроўвалі праз QR-коды, адказвалі на пытанні па розных раздзелах мовазнаўства. На этапе рэфлексіі ўсе ўдзельнікі адзначылі, што так вывучаць беларускую мову цікава і захапляльна.