15 лютага 2021 года навучэнцы групы 120М наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. У гэты дзень там прайшло мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з Дня нараджэння Захара Біралы – беларускага паэта-сатырыка, нашага земляка, колішняга выкладчыка каледжа. Падчас мерапрыемства навучэнцы пачулі шмат цікавых фактаў з біяграфіі Захара Якаўлевіча ад дырэктара музея Прановіча А.А., якія падцвердзілі складанасць, пакручастасць лёсу паэта.