Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў музей Петруся Броўкі

Экскурсія ў музей Петруся Броўкі

5 красавіка 2021 года навучэнцы групы 121М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры наведалі Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску. Падчас экскурсіі даведаліся шмат цікавага. Музей Петруся Броўкі размешчаны ў кватэры, дзе з 1951 па 1980 год жыў Пятрусь Броўка. Дом, дзе знаходзіцца гэтая незвычайная кватэра, пабудаваны ў стылі мадэрн архітэктарам Генрыхам Гаем і з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Навучэнцы пазнаёміліся не толькі з цікавымі фактамі біяграфіі народнага паэта Беларусі, але і даведаліся тыя моманты, пра якія не прачытаеш у падручніку. Па просьбе выкладчыка, экскурсавод падрабязна спынілася на сяброўстве Петруся Броўкі з Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанком. Асаблівую цікавасць выклікалі мемарыяльныя пакоі, дзе прадстаўлены асабістыя рэчы паэта.