21 лютага ў каледжы адзначылі Дзень роднай мовы. Традыцыйна ў гэты дзень праходзіць шмат беларускамоўных мерапрыемстваў. Не стаў выключэннем і гэты год. Мерапрыемствы прайшлі пад дэвізам Паўтарай вядомае, даведвайся новае. У фае галоўнага корпуса навучэнцы аформілі інфармацыйны стэнд, на якім размясцілі цікавую інфармацыю пра гісторыю свята і незвычайныя факты пра беларускую мову. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры на перапынках гучалі песні на словы беларускіх аўтараў. Навучэнцы групы 65Э прынялі ўдзел у моўным турніры, гуляючы ў інтэрактыўныя гульні “Беларусь у маім сэрцы”, “Ведаем беларускую мову”.