Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Пытанні экалагічнай бяспекі і кошт навуковага прагрэсу ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў

19 красавіка 2022 года ў межах тыдня экалагічных ведаў выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла інфармацыйную гадзіну на тэму “Пытанні экалагічнай бяспекі і кошт навуковага прагрэсу ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў” для навучэнцаў групы 2МР.

Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з вершамі беларускіх паэтаў, прысвечаных тэме Чарнобыльскай трагедыі. Менавіта Чарнобыльская катастрофа стала пунктам адліку найноўшай гісторыі беларусаў. Яна актывізавала паэтычную думку выклікала ў творцаў роздум над тым, што адбывалася на працягу ўсяго XX стагоддзя. Гэтая надзвычайная падзея абудзіла цікавасць да прыхаванага, глыбіннага і самага істотнага ў беларускай рэчаіснасці, у нацыянальным характары, прымусіла шукаць прычыны нашых бед і няшчасцяў. Чарнобыльская трагедыя злучыла ў адзін гістарычны ланцуг падзеі мінулага і сучаснасці, скіравала паэтаў да асэнсавання нашага лёсу і руху ў будучыню.

Змест інфармацыйнай гадзіны і выбраныя метады ўздзеяння садзейнічалі фарміраванню экалагічнай свядомасці навучэнцаў, роздуму пра дасягненне разумных суадносін вопыту і ведаў, выхаванню свядомай павагі да сусветнага парадку.