22 лістапада 2022 года навучэнцы групы 3МР з куратарам Цітанавым Леанідам Міхайлавічам наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка. Навучэнцы пазнаёміліся са зместам экспазіцыі, прысвечанай камапазітару Ігару Міхайлавічу Лабанку. Экспазіцыя не проста знаёміць наведвальнікаў са старонкамі жыцця і творчасці кампазітара, а дае адказ на пытанне, чаму Ігар Міхайлавіч так пранікнёна адносіўся да Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна. Наш край кампазітар лічыў малой радзімай. Тут прайшло яго маленства, тут жылі яго бацькі, сюды ён імкнуўся душой, думкамі, творчасцю. Падчас экскурсіі навучэнцы сталі сведкамі цікавай падзеі: у фонд музея беларускі мастак Мікалай Мішчанка падараваў партрэт Ігара Лучанка. Мастак расказаў навучэнцам, як доўга ён працаваў над ім, як збіраў матэрыял, чаму выбраў менавіта такі вобраз кампазітара.